Беларуская Служба

Сілавікі затрымалі адміністратара чата «Беларусы ў Ольштыне»

29.11.2024 16:09
    .
Вокладкі чата «Беларусы ў Ольштыне».@t.me/mediazona_by

Сілавікі затрымалі адміністратара тэлеграм-чата «Беларусы ў Ольштыне», пра гэта адсправаздачыўся праўладны тэлеграм-канал, набліжаны да сілавікоў.

Аўтары канала прымацавалі скрыншоты, на якіх змянілі вокладку чата з бчб-сцяга з Пагоняй на панараму горада, і зрабілі подпіс у апісанні чата «Ольштын наш».

Калі менавіта затрымалі адміністратара, невядома.

Але пасты ад імя канала, у якіх абавязкова прысутнічаў чырвона-зялёны сцяг, пачалі публікавацца 26 лістапада.

У чаце было каля тысячы чалавек.

Беларусы ў эміграцыі ствараюць для камунікацыі і падтрымкі чаты, суполкі дыяспары.

вх