У Грузіі падчас другой ночы пратэстаў з-за прыпынення перамоваў аб уступленні краіны ў ЕС затрыманыя 107 чалавек, паведаміла МУС Грузіі.
Затрыманні ў ноч на 30 лістапада прайшлі, як сцвярджае ведамства, па артыкулах аб непадпарадкаванні патрабаванню супрацоўніка паліцыі і дробнае хуліганства. Усяго за два дні пратэстаў, паводле звестак МУС Груўіі, былі затрыманы больш за 150 удзельнікаў акцый.
Жыхары некалькіх гарадоў Грузіі, у тым ліку Тбілісі, Батумі і Кутаісі, другі дзень запар выйшлі на акцыю пратэсту з-за прыпынення прарасійскім урадам перамоў аб уступленні краіны ў ЕС.
Акцыя, якая пачалася ўвечары 29 лістапада ля будынка парламента, працягвалася каля сямі гадзін, паліцыя разагнала пратэстоўцаў пад раніцу 30 лістапада з дапамогай слёзатачывага газу і вадамётаў.
iar/эж