Спецыялісты, якія рыхтавалі для ЮНЕСКА матэрыялы па беларускай выцінанцы, »або з'ехалі з Беларусі, або былі звольнены як палітычна недабранадзейныя». Пра гэта піша тг-канал «Спадчына», які асвятляе падзеі аховы гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Напярэдадні стала вядома, што беларускую выцінанку ўключылі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Дасье на атрыманне такога статусу былі падрыхтаваныя яшчэ некалькі гадоў таму. Сам працэс разгляду ў ЮНЕСКА займае дастаткова вялікі час.
Паводле аўтара тг-канала «Спадчына», цяпер у дзяржустановах ужо не засталося спецыялістаў, здольных падрыхтаваць дасье для ЮНЕСКА. Калі штосьці ёсць — гэта ўсё астатак ад былога жыцця».
Выцінанка — мастацтва выразання карункаў з паперы. Шырока распаўсюдзілася яна ў Беларусі ў ХІХ стагоддзі — яе выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання хатаў. У краіне выцінанка мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
euroradio.fm/эж