Выцінанка – гэта значна больш, чым проста ажурны ўзор, выразаны з паперы. У беларускай выцінанцы выкарыстоўваецца шмат сімвалаў беларускай традыцыі: з вуснага фальклору, вышыўкі, ткацтва, маляванкі. Менавіта таму народная майстрыца, загадчыца секцыі выцінанкі Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці, член міжнароднага клубу «Бумажные традиции» (Расія) і член Guild of American Papercutters (ЗША) Вольга Бабурына вырашыла стварыць першы ў Беларусі Музей выцінанкі.
слухайце аўдыёфайл
Беларуская выцінанка нядаўна атрымала статус гістарычна-культурнай каштоўнасці. А з мастачкай Вольгай Бабурынай гутарыла Анна Пятроўская.