Беларуская Служба

97% членаў выбаркамаў працавала на папярэдніх выбарах — даклад BelPol

27.12.2024 17:01
На выбарах 26 студзеня 2025 года ўпершыню наогул не будзе незалежнага назірання.
Выбарыulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 года ўсе выбарчыя кампаніі ў Беларусі праводзіліся з грубымі парушэннямі заканадаўства, іх вынікі істотна фальсіфікаваліся. Пры гэтым фальсіфікацыя вынікаў прэзідэнцкіх выбараў — толькі апошні этап, да якога праводзіцца праца паводле пэўнай схемы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе «Аб гатоўнасці сістэмы фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2025 года», падрыхтаваным аб’яднаннем былых сілавікоў BelPol.



Паводле арганізацыі, якая вывучыла склад участковых камісій, якія будуць працаваць на выбарах у 2025 годзе, у выбаркамах толькі 3% новых людзей, якія раней не бралі ўдзелу ў выбарах, паведамляе «Свабода».

У сістэму «незаконнага ўтрымання ўлады дыктатарам Аляксандрам Лукашэнкам» BelPol уключыў некалькі пунктаў: зняцце з выбарчай гонкі патэнцыйна моцных супернікаў, стварэнне для Лукашэнкі выключных умоў у выбарчай кампаніі, рэпрэсіі і супрацьдзеянне апазіцыйным кандыдатам з боку КДБ і іншых сілавых структур, поўны кантроль рэжымам выбарчых камісій, абмежаванне правоў назіральнікаў, супрацьдзеянне міжнародным назіральнікам, выкарыстанне пэўнай методыкі фальсіфікацый вынікаў галасавання.

На выбарах 26 студзеня 2025 года ўпершыню наогул не будзе незалежнага назірання (у 2020 годзе яно праводзілася часткова) з прычыны рэпрэсій у дачыненні назіральнікаў, а таксама ліквідацыі апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх арганізацый, якія дэлегавалі назіральнікаў, гаворыцца ў дакладзе.

аз

Беларусь рыхтуецца да «выбараў»: Забарону на фота- і відэаздымку прапісалі ў выбарчым бюлетэні

24.12.2024 14:06
Цэнтрвыбаркам 23 снежня вызначыў форму і зацвердзіў тэкст бюлетэня для галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі.

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты»

27.12.2024 07:47
У новым выпуску ТОКу вядомы рэжысёр Мікалай Халезін расказаў, якім чалавекам бачыць палітзняволенага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага.