Беларуская Служба

Лукашэнка: ЗША ўжо год просяць пашырыць дыпламатычную прысутнасць у Беларусі

29.12.2024 11:34
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі не перажываюць з нагоды амерыканцаў.
           26  2024.
Аляксандр Лукашэнка падчас Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Ленінградскай вобласці РФ 26 снежня 2024г.ТК- Пул Першага

ЗША просяць Беларусь пашырыць штат у сваёй амбасадзе ў Мінску. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас правядзення Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Ленінградскай вобласці РФ 26 снежня. Гэтую цытату прэс-служба Лукашэнкі апублікавала сёння, на што звярнула ўвагу «Наша ніва».

Каментуючы абноўленыя рэкамендацыі амерыканскіх уладаў, якія зноў заклікалі сваіх грамадзян устрымацца ад паездак у Беларусь і неадкладна пакінуць краіну, Аляксандр Лукашэнка адказаў, што ў Беларусі не перажываюць з гэтай нагоды.

«У нас амерыканцаў практычна няма. Але майце на ўвазе: яны нас ужо цэлы год просяць павялічыць штат у пасольстве. (...) Але мы нікога ж не трымаем у Беларусі. Хочуць — хай знаходзяцца ў нас, не — значыць, не. Але іх 0,2 чалавека», — сказаў Лукашэнка.

яс