Беларуская Служба

Перад Новым годам на расійска-беларускай мяжы вялізныя чэргі

31.12.2024 11:20
Карыстальнікі чатаў тлумачаць вялікія чэргі ў Беларусь наплывам расіян, якія імкнуцца ў Беларусь на святы.
-    1.
Расійска-беларуская мяжа на трасе М1. Фота: TUT.BY, выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

Людзі скардзяцца, што прастойваюць гадзінамі на пагранпераходзе «Лабок» (з беларускага боку — «Езярышча»). У самым пункце пропуску растлумачылі тое, што адбываецца, вялікім патокам аўто з боку РФ і параілі прыязджаць на мяжу з раніцы.

У іншых пунктах пропуску на расійска-беларускай мяжы сітуацыя не такая напружаная, адзначаюць пасажыры: па водгуках, праз «Далосцы» мяжу праходзілі за 10 хвілін, праз «Байдакова» — за 40 хвілін, праз «Сянькова» — за 20 хвілін.

Карыстальнікі чатаў тлумачаць вялікія чэргі ў Беларусь наплывам расіян, якія імкнуцца ў Беларусь на святы.

У «Лабку» патлумачылі коркі тым, што праз гэты пункт пропуску праходзіць аўтамабільная дарога федэральнага значэння Р23 Санкт-Пецярбург – Пскоў – Пустошка – Невель – мяжа з Беларуссю (на беларускім баку яна «ператвараецца» ў М8). Таму пагранпераход прымае на сябе ажыўленыя патокі аўтамабіляў, у прыватнасці, з боку Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці.

— Усе чамусьці сюды едуць, — распавёў дзяжурны памежнік.

Паводле яго слоў, такая сітуацыя на расійска-беларускай мяжы ўзнікае пераважна на святы — у будні там адносна свабодна.

Каб не затрымацца ў пробцы, ён параіў перасякаць мяжу праз менш загружаныя пункты пропуску.

Афармленне аўтамабіляў на расійска-беларускай мяжы праходзіць толькі ў пунктах пропуску РФ: з беларускага боку памежнага і мытнага кантролю няма.

Паводле zerkalo.io/вх