Беларуская асацыяцыя журналістаў пачала маніторынг прарасійскай і антызаходняй прапаганды ў дзяржаўных тэлевізійных СМІ Беларусі.
Асноўная мэта маніторынгу — пацвердзіць ці абвергнуць тэзіс пра тое, што ў перыяд так званых прэзідэнцкіх выбараў-2025 вядучыя дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі фарміруюць медыйную карціну пад уплывам ідэй «рускага свету» і інтэграцыйнай ды антызаходняй прапаганды.
Маніторынг праводзіцца ў перыяд так званых прэзідэнцкіх выбараў-2025, аднак не з’яўляецца маніторынгам выбарчай кампаніі, якія раней праводзіў БАЖ. Няма сэнсу вымяраць, колькі часу і плошчы розныя медыі аддаюць палітычным сілам, з улікам жорсткага падаўлення апазіцыі ў краіне і адсутнасці выбару як такога, паведамляе арганізацыя.
БАЖ цікавіць, якую палітыку праводзяць у гэты перыяд беларускія дзяржаўныя тэлеканалы і ступень прарасійскай ды антызаходняй прапаганды ў іх падчас «гарачага» перыяду выбарчай кампаніі.
Падобнае даследаванне асацыяцыя праводзіла ў лютым 2024 года - тады яно было прымеркаванае да так званых выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў. Чарговае даследаванне дазволіць параўнаць вынікі і вызначыць тэндэнцыі ў вяшчанні даследаваных дзяржаўных тэлеканалаў.
Перыяд маніторынгу — з 01.01 па 31.01.2025 года ўключна.
вс