Беларуская Служба

Сын «кашалька» Лукашэнкі Аляксандра Зайцава заняўся ў Беларусі аўтабізнесам

09.01.2025 15:34
Раману Зайцаву ўсяго толькі 20 гадоў. 
Ілюстрацыйны здымакфота: tookapic/pixabay.com/CC0

20-гадовы Раман Зайцаў, сын «кашалька» Лукашэнкі Аляксандра Зайцава, заняўся ў Беларусі аўтабізнесам. У яго ўласнасці - 50% кампаніі «Лакшэры Мотарс груп», якая з’явілася ў чэрвені 2023 года. Гэта афіцыйны прадстаўнік і эксклюзіўны дыстрыб’ютар кітайскага брэнда Shineray у Беларусі, піша «Бюро». 

Арганізацыя зарэгістраваная ў мінскім бізнес-цэнтры «Няміга-сіці». Менавіта там размяшчаюцца офісы кампаній, звязаных з прарэжымнымі бізнесменамі Аляксандрам Зайцавым, Аляксеем Алексіным і Мікалаем Вараб’ём. «Лакшэры Мотарс груп» таксама валодаюць Павел Садоўнікаў (40%) і Аляксандр Гурскі (10%). Садоўнікаў валодае кампаніяй «Лакшэры Мотарс плюс». Гэта афіцыйны дылер Geely ў Беларусі з двума аўтасалонамі ў сталіцы. 

Мінулай восенню cаўладальнік і па сумяшчальніцтве дырэктар «Лакшэры Мотарс груп» Павел Садоўнікаў расказаў, што кампанія запускае на заводзе «Юнісон» серыйную зборку аўтамабіляў Shineray у Беларусі. Прадпрыемства таксама пачало збіраць аўтамабілі Sinotruk. Такое рашэнне звязанае з прэферэнцыямі, якія дае дзяржава для беларускай зборкі і якія ўплываюць на канечны кошт аўтамабіля.

вс