Суд Мядзельскага раёна агучыў прысуд 48-гадоваму эколагу Станіславу Таспаеву — чатыры гады пазбаўлення свабоды ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф памерам 200 базавых велічыняў (8 тыс. рублёў). Яго прызналі вінаватым у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (арт. 342-2 КК). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Шутко, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
У 2021 годзе Станіслаў Таспаеў ужо быў асуджаны да «хатняй хіміі» па палітычных матывах. Вядома, што Станіслаў мае інваліднасць — раней у яго быў дыягназаваная анкалогія, але апошнім часам у мужчыны была рэмісія.
вс