Беларуская Служба

Апублікаваныя новыя дадзеныя па заробках у Беларусі

16.01.2025 20:01
Медыянны заробак працаўнікоў у Беларусі паводле відаў эканамічнай дзейнасці падлічваецца двойчы ў год: у маі і лістападзе.
Беларускі рубельShutterstock.com

Медыянны заробак у лістападзе 2024 года склаў 1792,2 рубля, тады як у лістападзе 2023 года – 1499,5 рубля. Гэта значыць, большасць беларусаў у лістападзе 2024 года атрымлівала 1792,2 рубля да выліку 14% падаткаў. А за год медыянны заробак вырас на 292,7, ці амаль на 20%, паведамляе «Белсат» са спасылкай на Белстат. 

Самы высокі медыянны заробак у горназдабыўной прамысловасці – 4351,8 рубля. Далей ідуць сферы інфармацыі і сувязі – 3472,3 рубля ды паветранага транспарту – 3677,7 рубля. 

Медыянны заробак — гэта паказчык, які дзеліць лічбы заробкаў на дзве роўныя часткі і паказвае, які заробак атрымлівае большасць беларусаў. Таму для вызначэння ўзроўню дабрабыту людзей ён куды больш паказальны, чым сярэдні налічаны заробак. Напрыклад, сярэдні заробак да выплаты падаткаў у лістападзе 2024 года быў значна вышэйшы — 2331,8 рублі. 

Медыянны заробак працаўнікоў у Беларусі паводле відаў эканамічнай дзейнасці падлічваецца двойчы ў год: у маі і лістападзе. Вынікі публікуюць праз два месяцы.

вс