Беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава загінула пад Пакроўскам 17 студзеня. Ёй толькі споўнілася 24 гады.
«Мозг рве на часткі… Не магу маўчаць, і я не магу сказаць больш, чым можна», — напісаў Руслан Мірашнічэнка — камандзір 2-га міжнароднага легіёна Узброеных сіл Украіны. —
Сёння ноччу пад Пакроўскам [тлумачэнне Флагштока: горад Данецкай вобласці Украіны, за які цяпер вядуцца баі] яна папрацавала добра, але арта (расійская артылерыя, — рэд.) робіць сваё. Узгадайце Марыю сёння. Памаўчым… Яна аддала жыццё за нашу і вашу Свабоду. За вольную Беларусь і вольную Украіну. Моцная дзяўчына воін. Гонар!».
У легіёне Марыя Зайцава апынулася з першых дзён яго фармавання. З 2022 года Марыя працавала ў медпункце, але казала, што гэта не яе і што яна мусіць быць у акопе з хлопцамі.
У 2023 годзе на ўсходнім фронце, аказваючы дапамогу ўкраінскім байцам, Марыя атрымала раненне.
Пасля рэабілітацыі, прайшоўшы навучанне і трэніроўкі на працягу некалькіх месяцаў, Зайцава стала рэзультатыўным снайперам.
На дадзены момант цела загінуўшай знаходзіцца ў зоне абстрэлу пад Пакроўскам.
У жніўні 2020 года Марыя ўдзельнічала ў пратэстах у Мінску, яна была параненая і доўга аднаўлялася, атрымлівала медыцынскую дапамогу ў Чэхіі.
Пасля 24 лютага 2022 Марыя спачатку дапамагала ўкраінскім уцекачам як валанцёрка, пасля паехала ваяваць сама.
Паводле t.me/flagshtok/вх