Беларуская Служба

Лукашэнка памілаваў 15 чалавек, і гэта не толькі палітвязні

24.01.2025 09:55
Аляксандр Лукашэнка памілаваў 15 асуджаных. Адпаведны ўказ быў падпісаны 24 студзеня, паведамляе яго прэс-служба.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/ sakhorn

Памілаваныя пяць жанчын і трое мужчын, якія ўчынілі злачынствы «экстрэмісцкай» скіраванасці. У пецярых з іх ёсць дзеці, адна жанчына цяжарная.

Памілаваныя яшчэ сем чалавек (з іх трое жанчын), асуджаных за незаконны абарот наркатычных сродкаў. Шэсць з іх учынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце. У аднаго асуджанага, які ўчыніў злачынства ў дарослым узросце, выяўлена анкалагічнае захворванне.

Імёны памілаваных людзей не называюць.

За апошні год былі памілаваныя 293 чалавекі (у іх ліку — 89 жанчын, 17 чалавек, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце).

вх