У адпаведнасці з распараджэннем Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, з 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня 2025 года беларускія хостынг-правайдэры абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынга з-за межаў Рэспублікі Беларусь. Гэтыя меры абумоўлены пагрозамі для аб'ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем, паведамляе hoster.by.
«Cкажам так, з-за мяжы на беларускія сайты (большасць) будзе не зайсці», — пракаментаваў гэта Сяргей Павалішаў, дырэктар кампаніі hoster.by, у сваіх сацсетках.
вх