Беларуская Служба

Следчы камітэт заявіў, што ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў акцый за мяжой, пагражае наступствамі

27.01.2025 18:01
Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч выступіў з заяваю, што ідэнтыфікаваныя 365 удзельнікаў акцый пратэсту беларусаў за мяжой, якія адбыліся ўчора.
     .
Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.screenshot

Паводле Кабаковіча, асноўныя мэты правядзення мерапрыемстваў — спроба прадэманстраваць «здольнасць» кіраўніцтва групамі «збеглых», дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне, умяшанне ў выбарчы працэс і зрыў электаральнай кампаніі.

«Ідэнтыфікаваныя 365 персанажаў, якія прынялі ўдзел у зборышчах у розных гарадах. Сярод іх: Уроцлаў — 11, Варшава — 203, Беласток — 18, Вільня — 29, Нью-Ёрк — 39, Прага — 11 і іншыя», — заявіў Сяргей Кабаковіч.

Паводле ягоных слоў, «у рамках расследавання крымінальнай справы іх дзейнасць задакументаваная, і прынятая рашэнне аб прыцягненні фігурантаў да крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў парадку спецыяльнай вытворчасці».

Прадстаўнік СК заявіў, што правяраецца наяўнасць маёмасці і нерухомасці, «у тым ліку зарэгістраванай на іншых асобаў».

вх