Рэгіянальнае медыя Гомельскай вобласці @flagshtok паведамляе, што Віктара Самончыка наўпрост з працоўнага месца сёння ў кайданках вывелі сілавікі.
Прычына затрымання невядомая.
Журналісты пагаварылі з чалавекам, звязаным з заводам.
«Працоўны калектыў з трывогай успрыняў затрыманне кіраўніка, які ўзначальвае завод 13 гадоў. Прычына затрымання працаўнікам невядомая. У калектыве мяркуюць, што затрыманне адбылося па палітычных прычынах: кіраўнік недастаткова актыўна чысціў завод ад іншадумцаў», — гаворыцца ў паведамленні.
У апошні час на заводзе былі затрыманыя некалькі кіраўнікоў па «экстрэмісцкіх» артыкулах адміністрацыйнага кодэксу.
вх