Раней паведамлялася пра 10 адміністрацыйных спраў за фатаграфаванне бюлетэня. Праваабаронцы ПЦ «Вясна» заўважылі тры адміністрацыйныя працэсы 28 студзеня ў Мінску.
У судзе Ленінскага раёну Мінска 28 студзеня будуць разглядаць ажно тры справы паводле арт. 10.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян). Гэты артыкул прадугледжвае штраф памерам да 15 базавых велічыняў (630 рублёў або каля 170 еўра).
На лаве падсудных будуць Сяргей Дулевіч, Сяргей Шчэмер, а таксама Наталля Захарава-Прангішвілі. Іх усіх прызначана судзіць суддзя Марына Клімчук.
У 2023 годзе ў Выбарчы кодэкс унеслі папраўкі — цяпер за фота- і відэаздымку бюлетэня пагражае штраф у 15 базавых велічынь. Столькі ж можна атрымаць за вынас бюлетэня за межы выбарчага ўчастка.
вх