Беларуская Служба

Інтэрпол выдаў чырвонае апавяшчэнне на вышук двух беларусаў за прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Мінску ў 2021-м годзе

28.01.2025 16:59
Нацыянальная пракуратура Польшчы шукае траіх грамадзян Беларусі, якія маюць дачыненне да прымусовай пасадкі польскага самалёту ў Мінску ў траўні 2021 года.
Raman Pratasiewicz
Raman Pratasiewiczhttps://www.15min.lt/naujiena/aktualu/lietuva/ziniasklaida-minske-nutupe-vilniuje-turejes-nusileisti-lektuvas-is-atenu-pranesama-apie-galima-sprogmeni-56-1508024

Гаворка ідзе пра былога дырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, начальніка змены кантролю Яўгена Цыганава і афіцэра КДБ Андрэя А. М..

Двое мужчын абвешчаныя ў міжнародны вышук паводле «чырвонага апавяшчэння» Інтэрполу, у дачыненні да трэцяга ідзе працэдура атрымання такога дакумента, паведамляе RMF24.

Акрамя таго, у Акруговы суд у Варшаве паступілі заявы аб выдачы еўрапейскіх ордараў на арышт усіх асоб, якія знаходзяцца ў вышуку.

Як паведаміла прэс-сакратар Генпракуратуры, пракурор Анна Адамяк, Мазавецкае аддзяленне дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры кантралюе расследаванне, якое вядзе Агенцтва ўнутранай бяспекі па факце падманнага захопу кантролю над польскім самалётам у Беларусі 23 мая 2021 года.

Злачынства заключаецца ў тым, што супрацоўнікі службы авіядыспетчара паведамілі ілжывую інфармацыю пра нібыта выбуховае прыстасаванне і прымусілі пілотаў здзейсніць аварыйную пасадку ў Мінску, што прывяло да прамой пагрозы жыццю і здароўю многіх людзей, у т.л. грамадзян Польшчы і незаконнага пазбаўлення волі экіпажа і пасажыраў.

Пракурор Анна Адамяк падкрэсліла, што гэтая справа выклікае вялікую цікавасць у многіх міжнародных арганізацый. У ходзе расследавання на падставе пастаноў, пададзеных у сувязі з заявамі аб доступе да матэрыялаў справы, частка доказаў была перададзена ва Упраўленне грамадзянскай авіяцыі ў Варшаве, Еўрапейскую камісію, Генеральны дырэктарат па мабільнасці і транспарце, E -Дырэкцыю авіяцыі ў Брусэлі, Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў у Бруселі і следчую група Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі ў Манрэалі (ICAO), якія супрацоўнічаюць з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Нагадаем, 23 траўня 2021 года самалёт кампаніі Ryanair ляцеў з Афін у Вільню, на борце знаходзіліся 132 чалавекі. Пасля прызямлення ў Мінску быў арыштаваны блогер, рэдактар медыя-праекту NEXTA Раман Пратасевіч, які знаходзіўся ў самалёце, а таксама яго дзяўчына.

У ходзе расследавання былі захаваны запісы размоў з кабіны самалёта, тэхнічныя дадзеныя аб ходзе палёту з т.зв. чорнай скрыні. Акрамя таго, былі атрыманы справаздачы членаў экіпажа аб ходзе палёту. Быў складзены спіс пасажыраў і членаў экіпажа, апытаны сведкі, захаваны запісы і фатаграфіі, у тым ліку зробленыя пасажырамі.

Доказы адназначна сведчаць аб тым, што сапраўднай мэтай зламыснікаў быў арышт у Мінску беларускага апазіцыянера Рамана Пратасевіча (што і адбылося), паведамілі ў пракуратуры Польшчы.

вх