Беларуская Служба

З ЗША могуць дэпартаваць як мінімум 323 беларуса

30.01.2025 14:27
Згодна з чорным спісам Іміграцыйнай і мытнай паліцыі (ICE), дэпартацыі з ЗША падлягаюць, як мінімум, 323 грамадзяніны Беларусі.
 .
Ілюстрацыйная выява.screenshot youtube.com/@dwnews

У спіс на дэпартацыю асобна ўваходзяць уладальнікі пашпартоў СССР. Сярод яшчэ 337 такіх, напэўна, знойдуцца людзі, якія паходзяць з тэрыторыі тагачаснай БССР, паведамляе belmarket.by.

Усяго ў спісе з канчатковымі пастановамі аб высылцы знаходзяцца 1 445 549 неграмадзян ЗША. Больш за ўсё з Гандураса — 261 651 чалавек. На другім месцы Гватэмала — 253 413. Трэцяя Мексіка (252 044), куды ўжо адправіліся першыя самалёты з нелегаламі.

Дэпартацыі падлягаюць грамадзяне ўсіх былых рэспублік СССР. Яна пагражае 3 518 расіянам, 2 808 армянам і 1862 украінцам.

Па астатніх краінах былога СССР колькасць неегальных мігрантаў меншая. На гістарычную радзіму могуць вярнуцца 259 грамадзян Латвіі, 125 Літвы.

Таксама дэпартацыя пагражае 2 303 уладальнікам польскіх пашпартоў.

вх