Беларуская Служба

ПАРЕ прыняла рэзалюцыю, у якой не прызнала апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі

30.01.2025 16:30
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) 30 студзеня аднагалосна прыняла рэзалюцыю аб Беларусі, прысвечаную вынікам «пераабрання» Аляксандра Лукашэнкі 26 студзеня.
.
.x.com/PACE_News

Рэзалюцыя была прынята аднагалосна: 79 парламентарыяў прагаласавалі «за», ніхто не выступіў супраць і не ўстрымаўся.

Аўтары дакумента падкрэсліваюць, што так званыя «выбары» не адпавядалі міжнародным стандартам дэмакратычнага галасавання. Парламенцкая асамблея Рады Еўропы не бачыць падстаў прызнаваць Аляксандра Лукашэнку законным прэзідэнтам Беларусі.

Так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі ў атмасферы палітычных рэпрэсій і запалохвання грамадства. Беларускія праваабаронцы паведамляюць, што большасць выбаршчыкаў не ўзялі ўдзелу ў галасаванні.

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы таксама заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць рэпрэсіі. Краінам-чальцам Савета Еўропы рэкамендавана не прызнаваць выбары, пашырыць санкцыі ў дачыненні да рэжыму, а таксама выказаць падтрымку эмігрантам з Беларусі.

вх