Беларуская Служба

У Гродне судзяць сям’ю паводле пяці палітычных артыкулаў

31.01.2025 12:59
Лукашысты абвінавачваюць мужа і жонку Леаніда і Антаніну Церабей у абразе і паклёпе на Лукашэнку.
Леанід і Антаніна Церабей https://t.me/nebovkletku/

Сёння ў Гродзенскім абласным судзе працягваецца разгляд справы мужа і жонкі Леаніда і Антаніны Церабей.

Іх затрымалі ў чэрвені 2024 году. Вядома, што ў іх ёсць дзіцёнак, таму маці пакідалі на волі да суда. Праўладныя каналы таксама сцвярджалі, што ёй, верагодна, вынесуць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, а «вось галава сямейства пасядзіць».

Цяпер іх абодвух судзяць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК), удзел у мірным сходзе (арт. 342 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК), паклёп на Лукашэнку (арт. 367 КК) і здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).

Справу разглядае суддзя Мікалай Рачынскі.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл