Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб распачацці першай у бягучым годзе праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл краіны, якая праходзіць пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл, першага намесніка Міністра абароны генерал-маёр Паўла Муравейкі.
Паводле заявы ведамства, падчас праверкі будзе ацэньвацца гатоўнасць і здольнасць механізаваных воінскіх часцей і падраздзяленняў выконваць задачы па прызначэнні.
«Асабістаму складу, у тым ліку ваеннаабавязаным, прызваным з запасу, трэба выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да прымянення, выйсці ў назначаныя раёны», - чытаем у заяве.
Асноўныя практычныя дзеянні будуць праходзіць пры правядзенні вучэнняў і трэніровак рознага маштабу на палігонах і незнаёмых участках мясцовасці.
«У рамках праверкі пройдзе апрабацыя новых спосабаў прымянення разведвальных і ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў пры сумесным выкананні задач з сухапутнымі войскамі і актыўным выкарыстаннем сродкаў радыёэлектроннай барацьбы», - паведамляе Мінабароны.
Ведамства таксама паведаміла, што падчас праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, магчыма часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.
аз