Беларуская Служба

Пракуратура Літвы папярэдзіла пра магчымую крымінальную адказнасць за выраб «пашпартоў новай Беларусі»

03.02.2025 13:02
За «выраб або выкарыстанне падробленага пашпарта» у Літве пагражае арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.
Пашпарт Новай Беларусіфота: Офіс С.Ціханоўскай

«Пашпарты новай Беларусі» павінны лічыцца несапраўднымі, канчатковае рашэнне аб прызнанні іх вырабу злачынствам прыме суд, паведаміў 3 лютага партал навін 15min.lt са спасылкай на «тлумачальна-інфармацыйны» ліст намесніка генпракурора Літвы Гінтаса Іванаўскаса.



«Варта адзначыць, што <…> выраб падробленага пашпарта або выкарыстанне заведама падробленага пашпарта цягне за сабой крымінальную адказнасць», - гаворыцца ў дакуменце, які накіраваны «грамадскай установе, што ажыццяўляе праект», а таксама органам улады Літвы.

Паводле звестак СМІ, установа, якая рэалізуе праект - Беларускі пашпартны цэнтр - загадзя праінфармавала пракурораў пра запланаваныя мерапрыемствы і папрасіла не лічыць гэта злачынствам. Аднак у пракуратуры лічаць, што папярэдняе апавяшчэнне само па сабе не робіць гэтую дзейнасць законнай.

Крымінальны кодэкс Літвы, як адзначана ў матэрыяле, прадугледжвае адказнасць за «выраб або выкарыстанне падробленага пашпарта» - арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.

«Ведаючы рызыкі, звязаныя з праектам, быў сфармуляваны запыт і атрыманы адказ. Менавіта пра гэтыя рызыкі і ідзе гаворка, нічога новага, чаго б не было вядома раней, у гэтым лісце не гаворыцца», - лічыць прадстаўнік Беларускага пашпартнага цэнтра адвакат Альфонсас Слуцкус.

Паводле яго, менавіта для гэтага і фармулююцца такія запыты, каб, выяўляючы рызыкі, можна было прымаць адпаведныя рашэнні.

«Позірк» нагадвае, што аб пачатку прыёму папярэдніх замоў на атрыманне «пашпарта новай Беларусі» паведаміў на форуме «Беларусы вартыя лепшага» 26 студзеня ў Варшаве галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Ён заявіў, што да канца лета, дэмсілы будуць весці перамовы з уладамі дэмакратычных краін адносна статусу дакумента.

Вячорка таксама адзначыў, праца па пашпарце нарошчваецца без яго афіцыйнага прызнання, каб стварыць базу грамадзян, якія жадаюць атрымаць дакумент.

«Наша задача - каб да канца года пашпарт быў унесены з тым ці іншым статусам у базу Еўрасаюза», - сказаў ён.

Друкаваць «пашпарты новай Беларусі» плануецца ў створаным у Вільні Беларускім пашпартным цэнтры. Дырэктар праекта Марус Гудзелайціс паведаміў таксама, што разглядаецца магчымасць стварэння аналагічных цэнтраў у Польшчы і, магчыма, Украіне.

аз

У Латвіі прапануюць забараніць купляць зямлю грамадзянам Беларусі і Расіі

22.01.2025 14:01
Законапраект быў распрацаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам замежных спраў.

У Сейме Літвы ў закрытым рэжыме абмеркавалі пытанне «пашпарта новай Беларусі» з Пагоняй. Дакумент не прызнаюць

22.01.2025 17:02
Дыскусія пачалася пасля таго, як анансавалі тэрміны прыёму заяў на «пашпарт новай Беларусі» і апублікавалі яго вокладку.