Беларуская Служба

Старшыням райвыканкамаў дадуць права ўзгадняць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў

06.02.2025 16:18
Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты паведаміў, што ўжо гатовы дакумент, які пашырыць паўнамоцтвы чыноўнікаў.
,  .
Выканкам, ілюстратыўнае фота.schuchin.gov.by

Дакумент можа быць падпісаны ўжо да 1 сакавіка.

Па словах кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыя Крутога, на нарадзе большасць удзельнікаў прапанавала Лукашэнку прыняць змены ўзмацняючыя «паўнамоцтвы ўлады на месцах» у форме ўказа Лукашэнкі, а не закона.

Такім чынам, старшыні райвыканкамаў будуць узгадняць кіраўнікоў арганізацый усіх форм уласнасці, а таксама мясцовых тэрытарыяльных органаў (за выключэннем сістэмы КДБ).

Але гэта не будзе тычыцца такіх дробных устаноў, як цырульні ці невялікія аптэкі.

«Гэта пералік кампаній, арганізацый, якія ёсць у раёне і якія сапраўды ўплываюць з пункту гледжання бюджэтных даходаў, інвестыцыйнай актыўнасці і занятасці насельніцтва. Ключавыя сапраўды суб'екты будуць узгадняцца з кіраўніком райвыканкама», — растлумачыў Круты.

вх