Беларуская Служба

НАУ прапануе ўключыць у санкцыйныя спісы ЕС членаў ЦВК (ВІДЭА)

17.02.2025 08:15
Каманда НАУ працягвае сваю працу па фармаванні санкцыйных прапаноў.
Павел Латушкаyoutube.com/@PavelLatushka/скрыншот

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падрыхтавала матэрыялы, якія абгрунтоўваюць неабходнасць увядзення санкцыйных абмежаванняў у дачыненні да сямі членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі - органа, які, паводле НАУ, «спецыялізуецца на фальсіфікацыях выбараў» у краіне.


У прыватнасці НАУ прапануе ўключыць у санкцыйныя спісы Еўрасаюза: рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяніса Дука, намесніка генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах вытворчага аб’яднання «Беларуснафта» Аляксандра Ткачова, першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Южыка, намесніка старшыні ЦВК, першага намесніка начальніка Акадэміі МУС Аляксея Башана, сакратара ЦВК Алену Балдоўскую, першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама Алену Кунцэвіч, начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Гродзенскага аблвыканкама Кацярыну Федасенку.

«Тэрор, зверствы, масавыя рэпрэсіі - гэта ўсё тое, з чым сёння асацыюецца рэжым Лукашэнкі. І ёсць людзі, якія паставілі подпісы пад тым, каб гэта працягвалася ў найбліжэйшыя пяць гадоў. Гэта - супрацоўнікі гэтак званай Цэнтральнай выбарчай камісіі - органа, які спецыялізуецца ў Беларусі на фальсіфікацыях выбараў», - адзначыў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Паводле яго, падрыхтаваныя камандай НАУ матэрыялы, гэта „не проста абгрунтаванне санкцый, але разам з тым і матэрыялы, якія лягуць у аснову будучых крымінальных спраў».

«Мы ўжо ўнеслі гэтыя прапановы і разлічваем, што ў хуткім часе рашэнне ЕС будзе прынятае», - сказаў Латушка.

Паводле палітыка, адначасова ў санкцыйных прапановах НАУ знаходзяцца таксама прадстаўнікі дзяржорганаў рэжыму і прапаганды, адказныя за дэзінфармацыю беларускага грамадства. Асобным блокам на разгляд ЕС перададзены прапановы па ўвядзенні санкцый эканамічнага характару.

аз

ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам: вызваленне палітвязняў у абмен на санкцыі на калій і банкі

15.02.2025 13:13
Такім чынам Вашынгтон спрабуе дамагчыся ў тым ліку зніжэння ўплыву Масквы на Мінск, патлумачыў амерыканскі дыпламат.