Беларуская Служба

Сілавікі арыштавалі журналістку Паліну Піткевіч

24.02.2025 13:10
Калі ў чэрвені 2024 года КДБ Беларусі абвесціў праект Media IQ экстрэмісцкім фарміраваннем, то называў Піткевіч сярод яго ўдзельнікаў.
Паліна Піткевіч Фота з сацсетак

7 сакавіка 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе пачнуць судзіць журналістку Паліну Піткевіч. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» (ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі), — паведамляе «Наша Ніва»

Калі ў чэрвені 2024 года КДБ Беларусі абвесціў праект Media IQ экстрэмісцкім фарміраваннем, то называў Піткевіч сярод яго ўдзельнікаў. Прыкладна ў той жа час акаўнты Паліны апошні раз былі анлайн.

Паліна Піткевіч нарадзілася ў 1994 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (2016). Яна захаплялася тэатрам і нейкі час грала як актрыса ў Лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску. Як журналістка пісала на культурніцкія тэмы.

Таксама Паліна вядомая сваёй любоўю да жывёл — на яе старонках у сацсетках можна знайсці мноства аб’яў пра дапамогу бяздомным хвастатым. Паводле знаёмых, у Паліны ў самой дома жыў не адзін выратаваны кот. Паліне Піткевіч пагражае да 4 гадоў хіміі ці ад 2 да 6 гадоў калоніі.

Паводле дазеных Беларуска асацыяцыя журанлістаў, зараз у Беларусі разам з Палінай Піткевіч за кратамі знаходзяцца каля 40 супрацоўнікаў незалежных СМІ.

эж