Беларуская Служба

«Гаманец Лукашэнкі» набыў для сябе «залаты» пашпарт Вануату 

04.03.2025 12:44
«Залатыя» пашпарты Вануату яшчэ ў 2022 годзе атрымалі беларускі тытунёвы магнат Аляксей Алексін і яго малодшы сын Віталь разам з новай жонкай Надзеяй (у дзявоцтве Зайцавай).
Беларускі тытунёвы магнат Аляксей АлексінКалаж: https://t.me/buroBY

Журналісты-расследвальнікі з «Бюро» даведаліся, што «залатыя» пашпарты Вануату яшчэ ў 2022 годзе атрымалі беларускі тытунёвы магнат Аляксей Алексін і яго малодшы сын Віталь разам з новай жонкай Надзеяй (у дзявоцтве Зайцавай).

Рэспубліка Вануату размяшчаецца на 83 выспах у Ціхім акіяне. Яна праславілася даступным грамадзянствам і афшорнымі паслугамі. Архіпелаг спецыялізуецца на продажы так званых «залатых» пашпартоў, якія каштуюць па 130 тысяч долараў. Такі пашпарт выдаецца ў рэкордна кароткія тэрміны — ад 1 да 4 месяцаў. Дакумент дазваляе бязвізавыя паездкі ў 130 краін свету, у тым ліку і ў Еўрасаюз.

Але ўсімі бонусамі пашпартоў Вануату Алексіны, як выгляае, скарыстацца так і не здолеюць. Акурат у 2022 годзе Савет Еўропы прыпыніў бязвізавы рэжым для «грамадзян Вануату». Прычынай сталі якраз сумнеўныя і лёгкадаступныя схемы набыцця пашпарта. У снежні 2024-га ЕС канчаткова адмяніў бязвізавы рэжым з Вануату.

На пытанне «Бюро» пра пашпарты Вануату Аляксей Алексін сказаў, што не чуе, і слухаўку больш не здымаў. Яго сын Віталь сказаў, што не ведае пра пашпарт Вануату: «У мяне толькі беларускі пашпарт, сіненькі». Пасля гэтага ён абарваў дыялог.

эж