Беларуская Служба

Лівійскія спецназаўцы праходзілі падрыхтоўку ў Беларусі (ФОТА)

10.03.2025 19:15
Сёлета Аляксандар Лукашэнка прымаў вярхоўнага галоўнакамандуючага Лівійскай нацыянальнай арміі 
Лівійскія спецназаўцы на падрыхтоўцы ў Беларусіfacebook.com/Libya.WID

Прэс-служба лівійскай арміі выклала фотаздымкі падрыхтоўкі вайскоўцаў 36-га батальёна спецназа Лівійскай нацыянальнай арміі, якія, верагодна, праходзілі ў Беларусі ў канцы лютага 2025 году. На кадрах — вучэбны цэнтр МУС «Волаўшчына», паведамляе Радыё «Свабода». 

Батальён падпарадкоўваецца сыну лідара арміі Садаму Хафтару. У паведамленні адзначаецца, што стажыроўка лівійскіх спецназаўцаў у Беларусі адбывалася па загаду кіраўніка ЛНА Халіфа Абу аль-Касіма Хафтара. 

Сёлета Аляксандар Лукашэнка прымаў вярхоўнага галоўнакамандуючага Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) Халіфа Абу аль-Касіма Хафтара. Летась Лукашэнка сустракаўся з яго сынам Садамам Хафтарам, а пасля гэтага з’явілася інфармацыя аб пастаўках у Лівію беларускай зброі.

вс