15 сакавіка, у Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская ў сваім віншаванні падкрэсліла, што асноўны закон краіны павінен гарантаваць свабоду, бяспеку і справядлівасць для ўсіх грамадзян, але цяперашні рэжым ператварыў яго ў інструмент рэпрэсій.
Палітык звярнула ўвагу на супярэчнасці ў цяперашняй Канстытуцыі. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне, хоць права на жыццё замацаванае ў Канстытуцыі. Прэзідэнт мае імунітэт ад крымінальнага пераследу, хаця ў дакуменце сказана, што ўсе грамадзяне роўныя перад законам. Свабода слова дэклараваная, але людзей садзяць у турмы нават за каментарыі ў інтэрнэце.
Ціханоўская адзначыла, што ў Беларусі адсутнічае баланс улады, а парламент, суды і рэферэндумы фактычна падпарадкаваныя аднаму чалавеку.
Аляксандр Лукашэнка змяняў асноўны закон Беларусі тройчы праз т. зв. рэферэндумы, за кожным разам узмацняючы персанальную ўладу.
эж