Беларуская Служба

У Паўночнай Македоніі ў выніку пажару на дыскатэцы загінулі дзясяткі чалавек

16.03.2025 09:31
Пажар здарыўся каля трох гадзін ночы ў дыскаклубе «Пульс» у горадзе Кочані, які знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны.
.
Пажар. Ілюстрацыйны здымакPaństwowa Straż Pożarna

Некалькі дзясяткаў чалавек загінулі ў горадзе Кочані ў Паўночнай Македоніі ў выніку пажару, які ўзнік на дыскатэцы ў ноч з суботы на нядзелю.

Колькасць ахвяр на дадзены момант дакладна невядомая, але гаворка можа ісці аб 20-50 загінулых, паведамляюць мясцовыя СМІ. Яшчэ каля 70 чалавек атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці.

Пажар здарыўся каля трох гадзін ночы ў дыскаклубе «Пульс» у горадзе Кочані, які знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны ў 65 км ад мяжы з Балгарыяй.

Не выключаецца, што прычынай узгарання стала некарэктнае выкарыстанне піратэхнікі падчас канцэрту аднаго з поп-гуртоў.

вс