Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі прадставіў новыя доказы сістэмных катаванняў і жорсткага абыходжання з беларусамі. У даследаванні раскрываюцца асобы сілавікоў ГУБАЗіК, адказных за катаванні і рэпрэсіі супраць мірных грамадзян, паведамляе «Еўрарадыё».
Пасля масавых пратэстаў у Беларусі 2020 года гэтае ўпраўленне МУС стала адным з ключавых інструментаў палітычных рэпрэсій. Мэта даследавання — дэананімізаваць злачынцаў у пагонах, датычных да катаванняў і жорсткага абыходжання, перадаць іх даныя ў органы правасуддзя і дамагчыся справядлівасці.
У расследаванні згадваюцца Аляксандр Алёкса, Валерый Высоцкі і Іван Тарасік. Яны кіравалі аперацыямі па затрыманнях, у фабрыкаванні абвінавачанняў і ўжыванні катаванняў для атрымання прызнанняў. У новым даследаванні апісваюцца іх метады працы. Так, у справаздачы гаворыцца, што ГУБАЗіК сістэматычна прымяняў жорсткія метады ўздзеяння:
Пабоі, электрашокеры, прымяненне псіхалагічнага ціску;
Арганізацыя здымкаў «пакаяльных відэа», дзе затрыманых прымушалі публічна прызнавацца ў злачынствах, якіх яны не здзяйснялі;
Кантроль аперацый па запалохванні актывістаў і іх сем’яў.
У верасні 2024 года Літва звярнулася ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) з заклікам расследаваць злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя сілавікамі Лукашэнкі. Літва настойвае, што частка злачынстваў была здзейсненая і на яе тэрыторыі, што дае МКС юрысдыкцыю паводле прынцыпу тэрытарыяльнасці.
вс