Міністр замежных спраў Літвы выступіў у абарону «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода», фінансаванне якога надоечы спыніў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Падобны лёс напаткаў і «Голас Амерыкі». Кястуціс Будрыс выказаў у Брусэлі шкадаванне з нагоды рашэння адміністрацыі ЗША:
— Радыё Свабодная Еўропа, «Голас Амерыкі» адыгралі ключавую ролю ў намаганнях Літвы аднавіць незалежнасць. Мы разглядаем гэтыя медыя, як вельмі карысны інструмент для тых, хто знаходзіцца пад ціскам рэжымаў і тых, хто спрабуе змагацца за свабоду.
У панядзелак, 17 сакавіка, на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Брусэлі Чэхія хоча запрапанаваць, каб фінансаванне Радыё Свабода ўзяў на сябе ЕС. Галоўны офіс вяшчальніка знаходзіцца ў Празе.
Агенцтва ЗША па глабальных медыя, фінансаванне якога спыніў Дональд Трамп, курыруе пяць амерыканскіх сетак замежнага вяшчання, у тым ліку медыякарпарацыю «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі».
IAR/эж