Літоўская пракуратура прызнала леташні пажар у краме IKEA у Вільні тэрактам. Паводле мясцовых праваахоўных органаў, за ўсёй справай стаіць Расіі — вайсковая выведка і спецслужбы.
«Нашы падазрэнні спраўдзіліся», — пракаментаваў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, бо справа таксама звязаная з падпалам у Варшаве, а менавіта з падпалам фабрыкі гандлёвага цэнтру ў Варшаве.
Артурас Урбэліс з літоўскай пракуратуры паведаміў, што абвінаваўчы акт адносна падпалу ў Вільні ўжо падпісаны:
— Учынак кваліфікаваны па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Гэта і здзяйсненне тэрарыстычнага акту, і падрыхтоўка ў тэрарыстычных мэтах, і незаконнае захоўванне выбуховых рэчываў.
Артурас Урбэліс падкрэсліў, што цяпер у Польшчы затрыманы адзін чалавек па гэтай справе, усе дзеянні ўзгадняюцца з польскім бокам. Пракурор заявіў, што за варожымі дзеяннямі стаіць Масква:
— Арганізатарам гэтай дзейнасці з'яўляецца Расія, яе вайсковая выведка і спецслужбы.
Вясной мінулага года ў Ikea у Вільні адбыўся пажар. Сёння паліцыя паведаміла, што гэта быў тэракт — выбухоўку падклалі двое падлеткаў з Украіны, завербаваныя расійскімі спецслужбамі.
IAR/эж