У вайсковай выведцы Міністэрства абароны Украіны паказалі 6 запасных частак, вырабленых у Беларусі для расійскіх ракет Х-69, якімі з пачатку вайны расійскія войскі абстрэльваюць мірныя ўкраінскія гарады, перадае «Радыё Свабода».
Дэталі, вырабленыя беларускім заводам «Інтэграл», выкарыстоўваюцца для аптычнай сістэмы навядзення на цэль:
праграмаваны лічбавы сэнсар тэмпературы (зроблены ў ліпені 2022 года);
прыёмаперадавальнік манчэстэрскага коду (снежань 2022);
чатырохканальныя фармавальнікі з трыма станамі і інверсіяй на выхадзе (сакавік–красавік 2021 году);
Мікрасхема з расійскага ўзбраення.
васьміканальны двухнакіраваны прыёмаперадатчык з трыма станамі на выхадзе (чэрвень–ліпень 2020 году);
двайны прыёмаперадавальнік манчэстэрскага коду (снежань 2023 года);
інтэрфэйсны прыёмаперадавальнік звестак стандарту RS-485 (студзень 2024 года).
Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Беларусі пачало публікаваць звесткі аб электронных кампанентах, зробленых у Беларусі для расійскай зброі, у чэрвені 2024 году. Тады сярод такіх беларускіх вытворцаў назвалі завод «Інтэграл» (Мінск), ААТ «Радыётэхніка» (Ашмяны Гродзенскай вобласці) і «СКБ Захад» (Брэст).
У студзені 2025 году ў расследаванні Беларускага расследвальніцкага цэнтру, падрыхтаваным з дапамогай міжнароднага Цэнтру даследавання арганізаванай злачыннасці і карупцыі OCCRP, адзначалася: «Інтэграл» забяспечыў 80% агульнага аб’ёму паставак беларускіх мікрасхем у Расію.
вх