Жанчыну, якая ў Мінску ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі выгукнула «Слава Украіне!», прыгаварылі да 20 сутак арышту. 52-гадовую жыхарку беларускай сталіцы Ірыну Саланкову прызналі вінаватай у «несанкцыянаваным пікетаванні» і «непадпарадкаванні міліцыянерам» – падчас затрымання яе заносілі ў аўтамабіль чатыры супрацоўнікі.
Здарэнне адбылося ў Белдзяржфілармоніі 23 сакавіка пасля спектаклю Луганскага тэатра, які прыехаў у Беларусь на гастролі. Адна з глядачак пасля выступлення выгукнула «Слава Украіне!».
Лукашэнкаўская прапагандыстка Ксенія Лебедзева назвала здарэнне «жахлівай правакацыяй», а жанчыну – «нацысткай і бандэраўкай» ды папрасіла дапамогі ў яе ідэнтыфікацыі.
Ірыну Саланкову знайшлі і затрымалі на наступны дзень, а 26 сакавіка адбыўся суд. Яе пакаралі 20 суткамі за «правядзенне масавага мерапрыемства» і «супраціў міліцыі».
Ірына Саланкова на судзе патлумачыла, што словамі «Слава Украіне!» падтрымала народ Украіны і пажадала краіне росквіту.
вс