Беларуская Служба

Лукашэнка запэўніў, што Нацбанк не збіраецца ўключаць друкарскі станок

27.03.2025 12:37
«Некаторыя тут пачалі вякаць: маўляў, прыйшлі Галоўчанка з Ягоравым у кіраўніцтва Нацбанкам — яны зараз станок уключаць. Ды няма ў іх станка».
Аляксандр Лукашэнкакрыніца: ТК- Пул Першага

Аляксандр Лукашэнка падчас прызначэння Аляксандра Ягорава на пасаду першага намесніка старшыні праўлення Нацыянальнага банка заявіў, што ў Беларусі ніхто не мае намеру запускаць «друкарскі станок», бо гэта імгненна прывядзе да інфляцыі.

«Некаторыя тут пачалі вякаць: маўляў, прыйшлі Галоўчанка з Ягоравым у кіраўніцтва Нацбанкам — яны зараз станок уключаць. Ды няма ў іх станка. Станок у мяне вунь за кабінетам стаіць — ужо заржавеў, — іранізаваў Лукашэнка. — Слухайце, мы не тая краіна, каб сёння ўключыць станок і пачаць друкаваць грошы. Гэта заўтра ж выльецца ў інфляцыю», - дадаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што пры такіх рашэннях трэба «тысячу разоў паглядзець па баках», і ніякага запуску «станка» не плануецца, бо сітуацыя ў краіне «больш-менш нармальная».

«Так, мы залежым ад рынкаў, фінансавая сістэма таксама залежыць — зразумела. Але ўсё ж такі мы навучыліся нейкі баланс трымаць. Таму відавочна: апаненты хочуць узбурыць насельніцтва, маўляў, вось-вось пойдзе інфляцыя, тут пачнуць абясцэньваць нацыянальную валюту. Мы самагубствам займацца не збіраемся», — падкрэсліў Лукашэнка.

Наша Ніва/БелТА

нг