Беларуская Служба

У Мінску створаць першы атрад «народнага апалчэння»

30.03.2025 12:12
Вучэнні для камандзіраў і намеснікаў атрадаў «народнага апалчэння» будуць праходзіць раз на квартал. На сённяшнім занятку апалчэнцаў вучылі абыходжанні са зброяй і тактычнай медыцыне.
       ,      197
Вучэнні для ўдзельнікаў атрадаў так званага народнага апалчэння, якое прайшло ў мінскай школе №197 Фота; MN

У канцы верасня ў Кастрычніцкім раёне Мінска з'явіцца першы атрад «народнага апалчэння». Мяркуецца, што ён будзе падтрымліваць парадак у раёне, паведамляе reform.news, спасылаючыся на адно з дзяржаўных СМІ. 

Аб стварэнні атрада расказаў Юрый Шубіч, намеснік начальніка аддзела па абароне дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай рабоце і пытанняў абароны Мінгарвыканкама, падчас вучэнняў для ўдзельнікаў атрадаў так званага народнага апалчэння, якое прайшло ў школе №197.

Паводое Шубіча, вучэнні для камандзіраў і намеснікаў атрадаў «народнага апалчэння» будуць праходзіць раз на квартал. На сённяшнім занятку апалчэнцаў вучылі абыходжанні са зброяй і тактычнай медыцыне.

эж