Беларуская Служба

10 млн долараў выдзеляць на рэстаўрацыю адзінага ў Беларусі рэлігійнага аб’екта, які знаходзіцца ў спісе ЮНЕСКА

31.03.2025 16:01
Нягледзячы на маштабныя працы, касцёл абяцаюць закрыць выключна для турыстаў, а не для мясцовых вернікаў.
  1593     -    ,       .
Пабудаваны ў 1593 годзе касцёл у Нясвіжы - адзіны рэлігійны аб'ект Беларусі, які знаходзіцца ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.Autorstwa Антон Алегавіч Макоўскі - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21794578

Заканчваецца працэдура выбару падрадчыка для рэстаўрацыі інтэр'ерa каталіцкага касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, даведалaся старонка katolik.life.



Пабудаваны ў 1593 годзе касцёл у Нясвіжы - адзіны рэлігійны аб'ект Беларусі, які знаходзіцца ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Храм вядомы, як другі ў свеце і першы ва Усходняй Еўропе касцёл у стылі ранняга барока.

Да гэтага на працягу 13 гадоў праводзілася рэстаўрацыя фасадаў храма, якая завяршылася ў 2023 годзе. У красавіку 2025 года пачнуцца падрыхтоўчыя работы па рэстаўрацыі інтэр'ерa.

У апошні раз храм рэканструявалі ў пачатку-сярэдзіне XVIII стагоддзя - унутры і звонку ён быў нанaва атынкаваны і багата распісаны; з'явіліся новыя алтары. З тых часоў інтэр'ер атрымаў мноства пашкоджанняў.

Будаўнічым праектам прадугледжаны, між іншым, рэстаўрацыя жывапісу малельнай залы, бабінца, прэсбітэрыя, хораў, сцен лесвіцы, алтароў, амбона, аднаўленне люстраў, спавядальні, лавак і іншыя працы. Адзначаецца, што гэты праект з'яўляецца толькі пачатковым этапам навуковай рэстаўрацыі інтэр'ерa.



Агульная працягласць работ складзе 5,5 года. Работы плануецца пачаць ужо ў красавіку 2025 года, яны працягнуцца да канца 2030 года.

На рэстаўрацыю будзе выдзелена амаль 34 млн рублёў – гэта больш за 10 млн дoлaраў па цяперашнім курсе.

Нягледзячы на маштабныя працы, храм не плануецца цалкам закрываць для парафіі, а толькі для турыстаў.

аз