Беларуская Служба

Вытворца беларускай антыкавіднай вакцыны ў 2024 годзе прынёс рэкордныя страты

09.04.2025 18:02
На віцебскім заводзе «БелВітуніфарм» планавалі масава выпускаць беларускую вакцыну ад COVID-19, а таксама вакцыну ад «запояў і пахмелля».
Ba
Bакцынaspencerbdavis1/pixabay.com/CC0 Public Domain

Фінансавая справаздача «БелВітуніфарма» за мінулы год выдае рэальны стан прадпрыемства. Чысты прыбытак рэзка пайшоў у мінус: замест 100 тыс. рублёў па плане, прадпрыемства атрымала страту амаль у 10 млн рублёў. Экспарт тавараў зменшыўся на 7% у параўнанні з 2023 годам. Таксама знізілася і выручка ад рэалізацыі тавараў: 95,3% да ўзроўня 2023 года.

Прадпрыемства «БелВітуніфарм» - буйны вытворца ветэрынарных прэпаратаў. Аднак вядомы ён стаў пасля планаў па мадэрнізацыі, калі Аляксандр Лукашэнка ў 2021 годзе на базе віцебскага завода запатрабаваў пачаць выпускаць уласную вакцыну ад COVID-19.

Праводзіліся нават іспыты прэпарату «БелКовідВак», аднак вакцына гэтак і не паступіла ў беларускія паліклінікі. Дый патрэба ў ёй, па заявах Міністэрства аховы здароўя, ужо невялікая.

Таксама віцебскі завод стаў вядомы гучнымі заявамі па вынаходстве вакцыны ад «запояў і пахмелля». Навукоўцы заяўлялі пра прарыў у змаганні з алкагольнай залежнасцю. Але і тут, далей за лабараторныя выпрабаванні, працэс вытворчасці прэпарату не прасунуўся.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск

вс