Баявую гатоўнасць войска ў Беларусі правяраюць трэці месяц запар. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Мэта вучэнняў — удасканаленне навыкаў службовых асобаў у кіраўніцтве сіламі тэрытарыяльнай абароны, навучанне асабовага складу і ацэнка гатоўнасці падраздзелаў тэрытарыяльных войскаў.
Тэрытарыяльныя войскі будуць вучыцца абароне аб’ектаў, барацьбе з дывэрсійна-выведнымі групамі «ўмоўнага праціўніка», забеспячэнню ваеннага становішча, абароне населеных пунктаў.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сілаў, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі, выконвае дапаможныя функцыі, складаецца з асобаў, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
На восень 2025 году ўлады Беларусі і Расіі рыхтуюць супольныя маштабныя вучэнні на беларускай тэрыторыі.
вх