Беларуская Служба

Ад пачатку года прампрадукцыя падаражэла амаль на 3,6% — Белстат

14.04.2025 18:02
Спажывецкія цэны ў сакавіку 2025 года выраслі на 0,8%, ад пачатку гэтага года - на 2,8%, у гадавым вымярэнні - на 5,9%.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сакавіку 2025 года прамысловая прадукцыя падаражэла на 0,6%, ад пачатку года - на 3,6%, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, якія прыводзіць «Позірк».



У прыватнасці інвестыцыйныя тавары сталі даражэйшымі на 0,8% і 1% адпаведна, прамежкавыя - на 0,5% і 4,3%, спажывецкія - на 0,7% і 2,5%.

Цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю за месяц знізіліся на 0,4%, за першы квартал сталі большыя на 1,2% (у раслінаводстве: -1,6% і +0,2%, жывёлагадоўлі: -0,1% і +1,4%).

Спажывецкія цэны ў сакавіку 2025 года выраслі на 0,8%, ад пачатку гэтага года - на 2,8%, у гадавым вымярэнні (да сакавіка 2024 года) - на 5,9%.

аз

Інфляцыя ў Беларусі захаваецца на ўзроўні вышэйшым, чым мэтавы арыенцір - Еўразійскі банк развіцця

14.04.2025 14:01
Паводле фінансавай установы, паскарэнне росту цэн адбываецца за кошт падаражэння харчовых тавараў.

Кліентам некаторых банкаў у Беларусі трэба падрыхтавацца да зменаў, якія з'явяцца ў траўні

14.04.2025 17:02
Яны могуць тычыцца, між іншым, змены памеру камісіі за некаторыя паслугі, працэнтных ставак па пазыках і ўзнагародаў для кліентаў.