Беларускія і расійскія дэмсілы не маюць падставаў для больш шчыльнай супрацы праз «розны кантэкст і мэты», сказала лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская падчас размовы на Ютуб-канале «И грянул Грэм».
Паводле яе словаў, ад расійскіх дэмсілаў беларусы чакаюць аднаго — адмовы ад імперскіх памкненняў, заўважае «Позірк».
«Адзінае, што мы транслюем для «добрых рускіх», скажам так, — гэта тое, што яны павінны заяўляць, што калі яны адаб'юць сваю краіну, будуць нейкія працэсы ў Расіі, яны не будуць замахвацца на суверэнітэт і незалежнасць постсавецкіх краін, у прыватнасці Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі. І яны прытушаць свае імперыялістычныя амбіцыі, таму што кожная краіна мае права выбіраць тую будучыню, якую хоча сама», — патлумачыла Ціханоўская.
Яна таксама паведаміла, што праз два тыдні ў яе запланаваны візіт у ЗША, дзе павінны адбыцца сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі Дональда Трампа і кангрэсменамі. Паводле слоў Ціханоўскай, беларускія дэмсілы пастараюцца данесці ім пазіцыю, што свабодная Беларусь — таксама ў інтарэсах Злучаных Штатаў.
«Я не думаю, што на дадзены момант у адміністрацыі Трампа выпрацаваная нейкая пазіцыя па Беларусі. Гэта відавочна не прыярытэт на дадзены момант. Але мы бачым, што Дзярждэпартамент робіць спробы па вызваленні палітвязняў, і мы гэта вітаем», — адзначыла Святлана Ціханоўская.
вс