Пасля велікодных святаў на выезд з Беларусі ў краіны Еўрапейскага Саюза ўтварыліся вялікія чэргі легкавых аўтамабіляў.
Так, на КПП «Брэст» у чарзе на выезд з Беларусі стаіць 930 легкавых аўтамабіляў (сітуацыя на 12:00 гадзіну па беларускім часе). У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі, што за суткі чарга вырасла прыкладна ў восем разоў.
На КПП «Каменны Лог» на літоўскай мяжы яе перасячэння чакае 50 легкавікоў, на пераходзе «Беняконі» — 40 аўто.
На аўтапераходзе «Грыгароўшчына» на мяжы з Латвіяй чэргі адсутнічаюць.
Аўтобусы перасякаюць мяжу практычна без чэргаў – толькі на КПП «Брэст» яе перасячэння чакаюць тры аўтобусы.
вс