Беларуская Служба

Міністэрства сельскай гаспадаркі падвысіла закупныя цэны на беларускія прадукты

23.04.2025 15:46
Рэгуляванне цэнаў урад Беларусі ўвёў у 2022 годзе, каб стрымаць інфляцыю, але гэтага не адбылося.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

На партале pravo.by апублікавалі пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, якая дазваляе падвышэнне гранічных максімальна дапушчальных цэнаў на харчовую прадукцыю беларускай вытворчасці.



Апошні раз гэтыя цэны падвышалі ў лістападзе 2022 году. Цяпер падвышаюць гранічныя максімальныя цэны на прадукцыю для перапрацавання — на свініну, ялавічыну, яйкі, цукровыя буракі, муку, масла, нагадвае «Свабода».

Так, цана свініны для перапрацавання падвысілася з 6600 да 6985 рублёў за тону, або на 5,8%, цана ялавічыны з 9800 рублёў да 10370 за тону, або на 5,8%, на яйкі — з 214 рублёў за тысячу нефасаваных яек да 226,4 рубля, ці на 5,79%. Такім жа чынам, агулам на 5,8%, выраслі ўсе астатнія цэны.

Чакаецца, што рашэнне выкліча далейшы рост інфляцыі, прадукты харчавання ў першым квартале 2025 года ўжо падаражэлі ў параўнанні з першым кварталам мінулага года на 7,5%, агулам інфляцыя за гэты перыяд склала 105,9%.

аз

МВФ перагледзеў свой прагноз па інфляцыі ў Беларусі на найбліжэйшыя два гады

23.04.2025 11:57
У параўнанні з папярэднім чаканні гэтай структуры палепшыліся.