Беларуская Служба

Гарадзенца асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»

23.04.2025 16:47
Сяргей Цераховіч быў затрыманы ў 2024 годзе. Суд над ім распачаўся 17 лютага 2025 года.
Сяргей Цераховічspring96.org

У Гродзенскім абласным судзе 10 сакавіка быў вынесены прысуд 42-гадоваму палітзняволенаму Сяргею Цераховічу. Яго абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) і прызначылі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд вынес Юрый Казакевіч, паведамляе «Вясна».



Пра Сяргея вядома няшмат. Ён нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Гродне. Паводле звестак «Белпола», ён да канца 2016 года служыў старшым тэхнікам у памежнай часці 2 141, якая абслугоўвала пункт «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы.

Служба скончылася незразумелым інцыдэнтам на мяжы — Сяргей самастойна адкрыў шлагбаум і дазволіў  «грамадзянцы Цераховіч» (незразумела, гэта яго сваячка ці не) выехаць з пункту пропуску.

Па звестках Digital Intelligence Team, пасля 2016 года Цераховіч заняўся ўласным бізнесам. Сяргей стаў дырэктарам фірмы «Севіры Сэрвіс», якая надавала рытуальныя паслугі. Таксама ў яго ёсць статус ІП, сферай дзейнасці якога пазначана «Паштовая ды кур'ерская дзейнасць».

Сяргей быў затрыманы ў 2024 годзе. Суд над ім распачаўся 17 лютага 2025 года. Па справе адбылося пяць судовых пасяджэнняў.

аз

44 крымінальныя справы ўзбудзіў КДК за фінансаванне «экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці»

23.04.2025 14:45
Паводле КДК былі ўстаноўленыя амаль 1,5 тысячы грамадзян, якія праз Facebook пералічвалі сродкі на карысць  «экстрэмісцкіх фармаванняў».