Беларуская асацыяцыя журналістаў, Саюз журналістаў Літвы і Рада Еўропы з нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы запрашаюць калег на медыйны форум «Бяспека ва ўмовах небяспекі: як дзейнічаць журналістам і СМІ» і акцыю салідарнасці са зняволенымі калегамі.
Форум збярэ прадстаўнікоў медыя, журналісцкіх арганізацый, дыпламатаў і прадстаўнікоў міжнародных структур каб абмеркаваць пытанні бяспекі журналістаў, супрацоўніцтва паміж журналісцкімі супольнасцямі, пытанні этыкі і якасці медыя.
Спікерамі і спікеркамі форуму акрамя іншых стануць эксперт Рады Еўропы Андрэй Рыхтэр, віцэ-міністр культуры Літвы Віктар Дзенісенка, дырэктар Літоўскай асацыяцыі СМІ на нацыянальных мовах Эрнэст Алесін.
Працоўныя мовы – беларуская і літоўская. Для ўдзелу ў форуме ці яго асвятлення арганізатары просяць зарэгістравацца да 30 красавіка.
Яны таксама нагадваюць, што сітуацыя з правамі медыя ў Беларусі застаецца найгоршай у Еўропе. Пасля татальных рэпрэсій, што пачаліся з 2020 годзе, праз затрыманні, арышты і пераслед прайшлі болей за 500 беларускіх журналістаў.
На дадзены момант БАЖ вядома пра 40 журналістаў і журналістак, якія знаходзяцца ў турмах Лукашэнкі. Абсалютная большасць недзяржаўных медыя працягваюць эфектыўную працу для беларускай аўдыторыі з‑за мяжы, у тым ліку з Літвы і Польшчы.
Кожны год 3 траўня, у Сусветны дзень свабоды прэсы БАЖ разам з літоўскімі калегамі нагадвае пра журналістак і журналістаў за кратамі і патрабуе іх вызвалення.
Паколькі БАЖ прызнаны рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкім фармаваннем», арганізатары прадаставяць жадаючым магчымасць непублінага ўдзелу ў форуме.
аз