Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прадстаўнік ЗША спадзяецца, што ў наступным месяцы Беларусь вызваліць яшчэ сотні зняволеных

16.09.2026 16:09
Ён таксама заявіў, што ўпэўнены ў магчымасці дамагчыся вызвалення значна большай колькасці людзей.
Джон Коулфота: Белта

Прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Беларусі Джон Коўл паведаміў агенцтву «Reuters» у сераду, што плануе зноў наведаць краіну прыкладна праз месяц, спадзеючыся дамагчыся вызвалення яшчэ сотняў зняволеных.

— Спадзяюся, што [вызваляць] сотні. Я не ведаю. Гэта мая надзея, — сказаў Коўл пра наступную паездку ў Мінск.

Ён таксама заявіў, што ўпэўнены ў магчымасці дамагчыся вызвалення значна большай колькасці людзей.

У сераду Беларусь пагадзілася вызваліць 25 зняволеных у абмен на далейшае змякчэнне санкцый з боку ЗША, паколькі Вашынгтон заклікае прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку вызваліць праваабаронцаў, палітычных актывістаў і іншых асоб.

Reuters/ав