Пра гэта паведаміў кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Рызе Васіль Марковіч, піша ''Наша ніва'', спасылаючыся на агенцтва ''Інтэрфакс'' «Візіт рыхтуецца, але пакуль адкладзены: у вас былі выбары прэзідэнта, выбары ў Еўрапарламент, у нашага кіраўніка дзяржавы шчыльны графік. Але магу сказаць, што Аляксандр Рыгоравіч ставіцца да візіту вельмі прагматычна», — сказаў Марковіч у інтэрв'ю часопісу «Адкрыты горад».
Паводле яго слоў, пад сустрэчу на найвышэйшым узроўні павінны быць падрыхтаваны «добрыя эканамічныя кантракты», якія сталі б дадатковым стымулам для развіцця гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін.
Раней абодва бакі — беларускі і латвійскі — паведамлялі аб прапрацоўцы візіту Лукашэнкі ў Латвію, але не ўдакладнялі яго тэрміны.
Запрашэнне наведаць з візітам гэтую краіну ў лютым мінулага года прэзідэнту Беларусі перадаў прэм'ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскіс.
эж