Лідара «Маладога Фронту» Дзяніса Урбановіча затрымалі падчас «Варты памяці» ў Курапатах і адвезлі ў Бараўлянскае аддзяленне міліцыі, паведамляе Радыё «Рацыя».
На відэастрыме, які вёў актывіст курапацкай варты Іларыён Трусаў, бачна, як міліцыянеры, якія спачатку патрабуюць праехаць у аддзел, падчас размовы пачынаюць інкрымінаваць Урбановічу «дробнае хуліганства», пагражаючы фізічнай сілай і спецсродкамі, калі сам не сядзе ў міліцэйскую машыну. Пазней у міліцэйскай прыёмнай паведамілі, што Дзяніс Урбановіч затрыманы, і ў панядзелак над ім адбудзецца суд.
Старшыня «Маладога фронту» на «Курапацкай варце» дзяжурыць практычна кожны дзень.
вс