На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі запрацавалі 10 новых тэрміналаў самаабслугоўвання. Зараз пасажыр сам можа купіць білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа (электрычкі) і гарадскіх ліній, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на прэс-службу Беларускай чыгункі.
Тэрміналы маюць удасканаленыя функцыянальныя магчымасці і дазваляюць разлічвацца аплатнымі карткамі ўсіх банкаў, уключаючы міжнародныя.
Акрамя таго, тэрміналы прымаюць аплату наяўнымі і выдаюць рэшту.
Для зручнасці карыстальнікаў на экранах адлюстроўваецца час адпраўлення найбліжэйшых цягнікоў у найбольш папулярных напрамках.
вс